Рэкамендацыі для падрыхтоўкі да экзаменацыйнага дыктанта па беларускай мове

  1. Настрой свае думкі на беларускі лад, больш чытай і размаўляй па-беларуску, удасканальвай зрокавую і слыхавую памяць. Успамінай і прымяняй у час пісьма вядомыя табе правілы беларускага правапісу.
  2. У час дыктоўкі сканцэнтруй увагу на тэксце, уважліва выслухай першае чытанне, зразумей тэкст, адзнач цяжкія месцы і падумай над імі.
  3. Не спяшаючыся, абдумваючы кожнае слова, запісвай тэкст прыгожым і разборлівым почыркам.
  4. У час праверкі думай над складам слоў і сказаў, над арфаграмамі і пунктаграмамі. Пастарайся пазбегнуць памылак пры напісанні е і я (пераход е ў я ў першым складзе перад націскам), д і дз, т і ц (правілы дзекання і цекання), у і ў, ь (раздзяляльны) і ' (апостраф).
  5. Звярні ўвагу на перанос слоў.
  6. Задумайся над магчымымі ўскладненнямі простых і складаных сказаў (аднародныя члены, пабочныя словы і сказы, звароткі, устаўныя канструкцыі, простая мова і г. д.).
  7. Асаблівую ўвагу ўдзяляй сказам са злучнікам і.