Рэкамедацыі для падрыхтоўкі да экзаменацыйнага пераказу па беларускай мове

ПАВАЖАНЫЯ ВЫПУСКНІКІ!

Экзамен - гэта заўсёды выпрабаванне, якому павінна папярэднічаць сур’ёзная, грунтоўная падрыхтоўка. Пачынацца яна павінна загадзя, бо трэба не толькі паўтарыць правілы арфаграфіі і пунктуацыі, але і навучыцца працаваць з тэкстамі.

Большасць вучняў памылкова лічаць, то галоўнае - перадаць тэкст як мага бліжэй да арыгіналу. Між тым зусім не трэба імкнуцца пераказаць тэкст “слова ў слова”, важна выявіць галоўную думку (ідэю) твора ці ўрыўка, раскрыць яе праз перадачу зместу ў пэўнай паслядоўнасці, захоўваючы моўныя і стылёвыя сродкі ў адпаведнасці з ідэйна - мастацкай задачай зместу. Такі падыход дазваляе вучням выявіць свае творчыя магчымасці, а галоўнае - пазбегнуць цяжкасцей ў напісанні. Так, амаль заўсёды можна замяніць сінонімам ці блізказначным слова, у напісанні якога вы сумняваецеся. Можна нават прапусціць слова, словазлучэнне, пэўную сінтаксічную канструкцыю, калі не памятаеце дакладна, як афармляць яе на пісьме (зразумела, такі пропуск магчымы толькі тады калі ён не разбурае сказ, не робіць выказванне незразумелым). Можна змяніць парадак слоў у сказе, "падагнаць" яго пад правіла, якое вы ведаеце дакладна. Нарэшце можна перабудаваць сказ (напрыклад складаны бяззлучнікавы ў складаназлучаны ці складаназалежны, простую мову замяніць ускоснай, з аднаго складанага сказа зрабіць некалькі простых іг.д.) Словам, знайсці аптымальны варыянт перадачы зместу тэксту лепшага яго афармлення. Гэта задача пад сілу падрыхтаваным да такога віду творчай працы, пераказ.

Падрыхтоўка да экзамену ў форме пераказу мае сваю спецыфіку. Якаснае напісанне работы патрабуе даволі высокага развіцця слыхавой і зрокавай памяці. Пры самастойнай падрыхтоўцы пасля таго, як напішаце пераказ праверыце яго, вярніцеся да тэксту, прааналізуйце найбольш цяжкія напісанні, растлумачце пастаноўку знакаў прыпынку, адзначце магчымую пунктуацыйную варыянтнасць. Для таго, каб вашы веды былі больш трывалымі, а ўменні дасканалымі, пасля кожнага практычнага задання выконвайце работу над памылкамі. Гэта найбольш дзейсная прафілактыка памылак: вы прааналізуеце моўную з’яву, успомніце адпаведнае правіла, самастойна падбераце прыклады на гэта правіла, словам, асэнсуеце, чаго вы не ведаеце і на што трэба яшчэ раз звярнуць увагу. Усе пытанні, якія ўзнікаюць у вас пры працы з тэарэтычным матэрыялам, практыкаваннямі, тэкстамі, абавязкова занатоўвайце, каб потым задаць іх на кансультацыі, якая звычайна праводзіцца напярэдадні экзамену.